ТАРТ З КРАПІВОЙ І СПАРЖАЙ

коўшык 122
ВЕСНАВАЯ ЗЕЛЯНІНА



Эх... панеслася. Хто яшчэ не пакаштаваў крапіву? А ну, не лянуйся)
Гэта проста скарбніца актыўных рэчываў, неабходных для нармальнага функцыянавання нашага арганізма. Спецыялісты па зёлках нават разглядаюць яе як прыродны антыбіётык. Крапіва ачышчае страўнік, а таксама на падстраўнікаваю залозу і вантробу. Пій гарбатку ці дадавай свежае маладое лісце да салаты. А можна нават спякчы тарт)

патрэбна:
салідная жменя маладой крапівы
каля 8 зялёных сцяблінаў спаржы
паўшклянкі смятаны (ці натуральнага ёгурту)
4 яйка
каля шклянкі мукі
100 гр масла
соль
чабор
фэта


Робім цеста. Да шклянкі мукі дадаем соль, жаўток, 2 лыжкі смятаны, масла і замешваем цеста. Калі не вельмі добра клеіцца, то дадамо крыху (!) вады. Гатовае цеста паўгадзіны варта пратрымаць у лядоўні, хоць мне вельмі рэдка гэта ўдаецца. Пякарнік уключаем на 180 градусаў. Цеста раскатаем, форму пашмаруем маслам ці вылажым паперай для пячэння. Пячэм каля 15-20 хвілінаў да залацістага колеру. 3 яйкі і бялок, што застаўся ад цеста, змешваем блэндарам са смятанай, соллю і чабром. Крапіву мыем і выкладваем на падпечаны корж. Спаржу маем, адразаем 3 см ад канца. На верх крапівы кладзем сцябліны спаржы. Заліваем яечнай масай і пячэм паўгадзіны. За 5 хвілінаў да канца пячэння пасыпаем сырам фэта. Смачных вам нечаканасцяў!




Comments

Popular Posts