ДЫЕТЫЧНЫ ДЭСЕРТ: НЕКТАРЫН І КАКАВА

коўшык 128
ГЕНІЯЛЬНА СМАЧНЫ І НЕВЕРАГОДНА ПРОСТЫ


Апошнія дні – гэта мой улюбёны дэсерт. Яго ідэя прыйшла мне ў галаву, калі чытала кнігу Food Pharmacy by Aurell Lina Nertby і Clase Mia. Адтуль прыправы, якія маюць супрацьзапальныя ўласцівасці. Карацей, здароўе і смак у адной місцы.

патрэбна на 1 асобу:
1 нектарын
1-2 лыжкі какосавых габлюшак
1 лыжка горкага какава
дробка куркумы
дробка ці крыху больш карыцы
некалькі лістоў мяты

На гарачаю патэльню высыпаем габлюшкі і падпражым да залацістага колеру. Нектарын памыем і пакроім у кавалкі. Памер тут не мае значэння. У міску выкладваем кавалачкі нектарыну, крыху пасыпаем куркумой, карыцай і шчодра какава. Завяршаюць кампазіцыю нашыя габлюшкі і мята. Усё! Смачных вам летніх дэсертаў!



Comments

Popular Posts